У нядзелю, 20 мая, у Венесуэле пройдуць датэрміновыя прэзідэнцкія выбары. Новы прэзідэнт будзе кіраваць краінай шэсць гадоў.
У бюлетэнях будуць прозвішчы чатырох кандыдатаў: дзеючы прэзідэнт краіны Мадура, апазіцыянер Энры Фалькон, інжынер Рэйнальда Кіхада і былы пастар Хаўер Бертучы.
Найбуйнейшая апазіцыйная сіла краіны Круглы стол дэмакратычнага адзінства вырашыла не вылучаць свайго кандыдата і заклікала ігнараваць выбары.





