«Прачытаў у вас у рубрыцы «Мова наша» нататку пра выразы «Еж, колькі душа прымае» і «Еж, пакуль рот свеж», — напісаў у «Нашу Ніву» чытач Валяр'ян з Мінска. — і ўспомніў, якія харошыя прыказкі ўжывалі мае дзед з бабай.

Па-першае, выраз «Еж, покуль рот свеж» меў дадатак: «бо як памрэш, то калом не ўвапрэш».

А яшчэ ўзгадалася, што, калі вельмі галодны, вельмі есці хочаш, прыгаворвалі «Есці, абы далезці». А пра пустую, бедную яду казалі «Снедаў, абедаў — жывот не ведаў».

Заадно хачу падзякаваць вам, «Наша Ніва». З вас пачынаю дзень і вамі сканчаю», — піша Валяр'ян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?