У ходзе сустрэчы прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна з Аляксандрам Лукашэнкам было ўзнята пытанне продажу зброі Азербайджану. Пра гэта заявіў у размове з журналістамі 15 мая сам Пашынян, дадаўшы пры гэтым, што рэакцыя Лукашэнкі была нармальнай, піша news.am.





