Венгрыі беларусы прайгравалі два гады таму ў элітным дывізіёне, iihf.com
Зборная Беларусі па хакеі ў суботу прайграла камандзе Аўстрыі матч за права застацца ў элітным дывізіёне і апусцілася ў дывізіён 1A.
У наступным красавіку супернікамі беларускай зборнай будуць каманды Венгрыі, Казахстана, Славеніі, Літвы, а таксама або зборная Паўднёвай Карэі, або Нарвегіі, што вядуць барацьбу за выжыванне ў групе А сёлетняга чэмпіянату і сустрэнуцца паміж сабой у апошнім туры. Нарвегі апярэджваюць карэйцаў на тры балы.
Паводле рэгламенту, з 1A у элітны дывізіён выходзяць дзве каманды (сёлета пуцёўкі заваявалі Вялікабрытанія і Італія), у дывізіён 1B вылятае адна каманда (вылецела Польшча, пуцёўку заваявала Літва).
На наступным тыдні стане вядома месца правядзенне чэмпіянату ў 1A. Магчыма, гэта будзе Мінск.





