Пасля першага паўфіналу фаварытам букмекераў стала прадстаўніца Кіпра Элені Фарэйрэ, якая выступае з песняй Fuego. Па выніках другога дня спаборніцтваў яна працягвае займаць лідзіруючую пазіцыю.

 На другі радок рэйтынгу, па зводных дадзеных дзесяці букмекерскіх кантор, паднялася Нета з Ізраіля з песняй Toy.

Трэцяе месца займае калектыў з Францыі Madame Monsieur, які выконвае кампазіцыю Mercy.

Беларус Аляксандр Рыбак з Нарвегіі, які ў 2009 годзе выйграў конкурс, цяпер ён займае толькі 9-е месца.

 Таксама ў першай дзясятцы засталіся прадстаўнікі Літвы, Швецыі і Эстоніі. Да іх далучыліся Германія, Ірландыя і Італія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0