Галкіпер зборнай Беларусі Віталь Трус пасля гульні з Чэхіяй (0:3) паразважаў пра шанцы нашай каманды застацца ў элітным дывізіёне.
— Вядома, гэта вырашальная гульня. Для нас гэта як фінал чэмпіянату свету. Абавязкова трэба заставацца ў дывізіёне. Іншых размоў быць не можа. Мы можам і трэба абыгрываць Аўстрыю, - сказаў Трус.
Матч Беларусь — Аўстрыя пачнецца сёння ў 17.15.
Становішча камандаў: Швецыя — 12, Расія — 10, Чэхія — 9, Швейцарыя — 9, Славакія — 7, Францыя — 6, Аўстрыя — 1, Беларусь — 0.
У апошнім туры беларусы згуляюць са Славакіяй, а аўстрыйцы з Чэхіяй, таму сённяшні матч сапраўды вырашальны





