Паліва ў Беларусі 12 мая падаражэла на 1 капейку, паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім».

Кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра цяпер складае 1 рубель 28 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1,36, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубель 57 капеек, дызельнага паліва — 1 рубель 36 капеек.

Апошні раз бензін даражэў 14 красавіка, гэта будзе восьмае падаражанне з пачатку года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0