У Дзяржынскім раёне 24-гадовы п'яны кіроўца «Фальксваген Вента» ўрэзаўся ў дрэва, загінуў пасажыр.

Як паведамляе мінскае ДАІ, аварыя адбылася 6 красавіка каля 16:30 побач з Фаніпалем.

Чацвёра маладзёнаў ехалі ў Дзяржынск, шмат разоў на вялікай хуткасці перастройваючыся з паласы ў паласу. Урэшце кіроўца не даў рады кіраванню і з'ехаў у кювет, дзе сутыкнуўся з дрэвам.

27-гадовы пасажыр з пярэдняга крэсла загінуў адразу, кіроўца і яшчэ двое пасажыраў у рэанімацыі.

Усе яны былі п'яныя і непрышпіленыя.

Зняты з уліку аўтамабіль без тэхагляду і страхоўкі належаў пасажырцы.

Заведзеная крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0