Уначы на сайце «Нашай Нівы» з’явілася загадка пра дзве паралельныя сталічныя вуліцы, адлегласць паміж якімі складае 10 метраў.

Слушны адказ даў карыстальнік «Аляксей».

Насамрэч гэта вуліцы Кальцова і Стэфаніі Станюты.

Вуліца Станюты злева, вуліца Кальцова справа. Мяркуючы па карце, адлегласць паміж імі вар'іруецца паміж 6 метрамі і 20 метрамі.

Вуліца Станюты злева, вуліца Кальцова справа. Мяркуючы па карце, адлегласць паміж імі вар'іруецца паміж 6 метрамі і 20 метрамі.

Дадатковая асаблівасць гэтых вуліц у тым, што ні па адной з іх звычайны чалавек прайсці не можа. Яны перакрытыя варотамі, за якімі знаходзяцца шлагбаум і кантрольна-прапускны пункт. А паміж самімі вуліцамі стаіць сцяна, якая аддзяляе два элітныя катэджныя пасёлкі.

Пасёлак злева адносіцца да вуліцы Стэфаніі Станюты. Дарога да яе схаваная на карце лесам. Пасёлак справа адносіцца да вуліцы Кальцова. Спадарожнікавая карта Яндэкса.

Пасёлак злева адносіцца да вуліцы Стэфаніі Станюты. Дарога да яе схаваная на карце лесам. Пасёлак справа адносіцца да вуліцы Кальцова. Спадарожнікавая карта Яндэкса.

Вуліца Стэфаніі Станюты пазначана «паверх» леса. Вуліца Кальцова зверху ад яе. Спадарожнікавая карта Гугла.

Вуліца Стэфаніі Станюты пазначана «паверх» леса. Вуліца Кальцова зверху ад яе. Спадарожнікавая карта Гугла.

Вуліца Кальцова — даўняе месца пражыванне беларускіх бізнэсменаў. Тут, побач з Цнянскім вадасховішчам, знаходзяцца 20 элітных катэджаў для «сваіх». Адметна, што ніводзін з дамоў не выстаўлены на продаж.

Два гады таму Мінгарвыканкам выдзеліў суседні ўчастак сербскаму забудоўшчыку «Дана Астра». Гэта кампанія братоў Карычаў, мільянераў часоў кіравання Слабадана Мілошавіча.

Сербы пабудавалі 14 катэджаў, якія ў свабодны продаж не паступалі. Пад’езд да іх атрымаў назву «вуліца Стэфаніі Станюты». Хто будзе жыць у гэтых элітных катэджах — пакуль невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0