Аналіз рэшткаў шкілета Ardipithecus ramidus узростам да 4,4 мільёна гадоў паказаў, што гэты старажытны гамінід мог, як і сучасны чалавек, хадзіць на дзвюх нагах.

Навукоўцы традыцыйна мяркуюць, што старажытныя продкі людзей, такія як аўстралапітэк Люсі, які жыў 3,1 мільёна гадоў таму, не былі прыстасаваныя да хаджэння на дзвюх нагах, бо ўсё яшчэ працягвалі жыць пераважна на дрэвах. Паводле тэорыі антрапагенезу, чалавек прамаходзячы, або Homo erectus, з'явіўся ў перыяд ад 1,4 мільёна гадоў да 500 тысяч гадоў таму.

У сваю чаргу новае даследаванне паказвае, што здольнасць хадзіць на двух нагах не замяняла іншыя здольнасці старажытных млекакормячых, а развівалася паралельна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?