Павелічэнне тэрміну бязвізу да 10 дзён праз мінскі аэрапорт чакаецца да канца года. Пра гэта паведаміў намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Міхаіл Партной сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

- На двух турыстычных напрамках ужо дзейнічае 10-дзённы бязвізавы рэжым (у некаторых раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцях). Па Нацыянальным аэрапорце Мінск таксама актыўна ідзе працэс па павелічэнні працягласці знаходжання. Упэўнены, што да канца года будзе прынята станоўчае рашэнне на гэты конт. На бяспеку бязвізавы рэжым не ўплывае, ён станоўча адбіваецца на эканоміцы, палітычным іміджы краіны, — сказаў Міхаіл Партной.

У мінулым годзе Беларусь ўвяла бязвіз для грамадзян 80 краін, якія ляцяць у мінскі аэрапорт. Указ распаўсюджваецца на 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразілію, Інданезію, ЗША, Японію і іншыя дзяржавы. Зараз бязвіз распаўсюджваецца на пяць дзён

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна