Фота УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Аварыя адбылася 31 сакавіка прыблізна а 5.00, паведамілі ў мінскім ДАІ. Аўтамабіль «Сітраэн» рухаўся па вул. Казінца з боку вул. Каржанеўскага ў напрамку вул. Кіжаватава. Кіроўца быў у стане алкагольнага ап'янення і не справіўся з кіраваннем.
Машына выехала з праезнай часткі і сутыкнулася з дрэвамі. Пасажыр і кіроўца былі дастаўлены з траўмамі ў бальніцу.
Пасажыр атрымаў у ДТЗ цяжкія цялесныя пашкоджанні. «У дачыненні да затрыманага кіроўцы распачалі крымінальную справу па ч. 4 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў). Мужчыну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання», — паведамілі ў ДАІ





