Фота ТАСС.
73-гадовы Тулееў узначальваў вобласць з 1997 года. Патрабаванні яго адстаўкі ўзмацняліся праз стан здароўя губернатара, якому цяжка стаяць без дапамогі, і яго рэплік у адрас удзельнікаў мітынгу пасля пажару ў ГЦ «Зімняя вішня». Ён назваў сваякоў загінулых «бузацёрамі».
Падчас сустрэчы з жыхарамі вобласці Уладзімір Пуцін, адказваючы на пытанне аб адстаўцы Тулеева, заявіў, што гэта «не робіцца для чырвонага слоўца на фоне трагедыі». Ён адзначыў, што для пачатку трэба высветліць, хто вінаваты ў тым, што здарылася.
Пажар у гандлёвым цэнтры адбыўся 25 сакавіка. У выніку трагедыі загінулі 64 чалавекі, сярод якіх 41 дзіця.
Амангельды Тулееў да 2000 года быў у Кампартыі, а пасля перайшоў у «Адзіную Расію», але нязменна кіраваў Кузбасам.





