25 сакавіка католікі Беларусі таксама святкуюць Вербніцу (Пальмовую нядзелю).
Гэта свята ўстаноўленае ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага Ісус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і свет народу вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі.
У Беларусі на гэтае свята асвячаюць вербныя галінкі — яны сімвалізуюць тыя пальмовыя, якімі сустракалі Хрыста.
Потым будзе Вялікі чацвер, Вялікая пятніца, Вялікая субота.
Вялікдзень рыма-католікі, грэка-католікі і пратэстанты адсвяткуюць 1 красавіка. У гэты ж дзень праваслаўныя будуць адзначаць Вербніцу, праваслаўны Вялікдзень — 8 красавіка.





