Пра цікавы выпадак паведамляе ўкраінская Нацыянальная паліцыя. Здарэнне адбылося ў Крэменчугу (Палтаўская вобласць).
Там быў затрыманы 35-гадовы мясцовы жыхар, які намагаўся вынесці з птушкафабрыкі больш за 100 курыных яек. Ён зрабіў дзеля гэтага спецыяльную куртку, прычым для кожнага яйка было падрыхтаванае спецыяльнае гняздо.





