24 сакавіка ў мінскім клубе «Бругге» Лявон Вольскі дае канцэрт да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР. Музыка анансаваў яго напярэдадні ў сацсетках, і першыя 600 чалавек, якія паспеюць зарэгістравацца, траплялі на канцэрт бясплатна. Месцы скончыліся за гадзіну.

На пачатку канцэрта Лявон Вольскі павіншаваў усіх са святам і запрасіў заўтра прыходзіць да Оперы.

За крыху больш чым гадзіну прагучалі амаль усе хіты часоў NRM: «Лёгкія», «Тры чарапахі», «Паветраны шар», «Катуй-ратуй», «Менск і Мінск». Кульмінацыяй канцэрта стала песня «Партызанская», падчас якой каля дзясятка бел-чырвона-белых сцягоў з'явіліся ў зале. 

Вольскі заспяваў і новую песню «Героі не паміраюць», складзеную да 100-годдзя Незалежнасці.

Відэа радыё «Свабода».

Адразу пасля выступу калектыў з’ехаў ў Беласток. Там гурт выступіць на святкаванні 100-годдзя БНР, якое ладзяць беларусы Падляшша. У гэты жа дзень Вольскі возьме ўдзел у канцэрце ля Опернага тэатра ў Мінску праз тэлемост.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?