24 сакавіка а 12-й у Кіеўскім сквэры сталіцы пачаўся святочны мітынг, арганізаваны Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй — БНФ. Мерапрыемства дазволенае Мінгарвыканкамам і мае працягнуцца да 16 гадзіны.
Трансляцыя радыё «Свабода»:
Анансаваны канцэрт з удзелам Змітра Вайцюшкевіча, Андруся Такінданга, Андрэя Мельнікава і іншых выканаўцаў.
Фота з Кіеўскага сквера з'явіліся ў сацыяльных сетках.
Арганізатары паведамілі, што разглядаюць сваю акцыю як пралог да вялікага святкавання Свята Незалежнасці 25 сакавіка каля мінскай Оперы.





