Шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму атрымаў 37-гадовы дырэктар спортклуба са Смаленска, за перавозку праз польска-беларускую мяжу галюцынагенных грыбоў, піша tut.by.
Мужчыну затрымалі ў снежні мінулага года. 17 снежня ў службовым памяшканні пункта мытнага афармлення «Варшаўскі мост» на беларуска-польскай мяжы ў яго з-пад дзягі дасталі грыбы, якія ўтрымліваюць псілацын і псілацыбін.
21 сакавіка суд прызнаў мужчыну вінаватым у захоўванні і перавозцы псіхатропаў з мэтай збыту, а таксама іх незаконным перамяшчэнні праз мяжу.
Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.





