Рэкамендацыі для ўдзельнікаў святкавання 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР выклаў у сваім фэйсбуку адзін з арганізатараў Эдуард Пальчыс.

«Усю нацыянальную сімволіку (БЧБ, Пагоня, БНР і г.д.) можна і трэба браць. Вуды таксама. Але нейкія цяжкія палкі, або флагштокі, якімі можна нанесці калецтва - не бярыце.

— лепш не ехаць на сваім аўто, бо парковак у цэнтры заўсёды замала і не хапае.

— паркоўка для інвалідаў-калясачнікаў на ўчастку вуліцы Чычэрына.

— тэрмасы браць нельга, з-за антытэрарыстычнай бяспекі. Алкаголь таксама нельга. Будзе працаваць фуд-корт, там можна будзе і выпіць гарбаты, і сагрэцца. Вадкасці праносіць у празрыстых бутэльках, і пажадана не больш за 0,5 літраў.

— надгляд будзе па палегчанай праграме, як і на ўсіх падобных святочных мерапрыемствах.

— па газонах хадзіць можна.

— будзе дзіцячая пляцоўка.

— вучыце тэксты асноўных нацыянальных гімнаў, асабліва: «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Магутны Божа», «Пагоня».

Ад сябе дадам, што яшчэ ўважліва глядзіце на надвор'е, каб апрануцца такім чынам, каб не змерзнуць раней часу».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна