Дар'я Домрачава заняла першае месца ў спрынтарскай гонцы на этапе Кубка свету ў Цюмені.

У ходзе гонкі на 7,5 км беларуска не дапусціла промахаў і пераадолела дыстанцыю за 21 хвіліну 42,8 секунды (0+0). Другое месца заняла фінская біятланістка Кайса Мякярайнен — 1,2 секунды (0+0). Бронзавым прызёрам стала Цірыль Экхаф з Нарвегіі — 33,3 секунды (1+0).

Месцы іншых беларусак: 27 — Крыўко, 32 — Алимбекава, 47 — Скардзіна, 65 — Пісарава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0