Павышэнне рэйтынгу краіны да ўзроўню «B3» звязана ў першую чаргу з умацаваннем эканомікі Беларусі. Такое змяненне прагнозу адлюстроўвае паляпшэнне пазіцыі краіны па знешняй ліквіднасці, а таксама скарачэнне дэфіцыту рахунку бягучых аперацый.
Агенцтва палепшыла прагноз рэйтынгу валютнага доўгу Беларусі — з «Caa1» да «B3», столь рэйтынгаў абавязальніцтваў і дэпазітаў у нацыянальнай валюце ўстаноўлены на ўзроўні «B2» (было «B3»), столь рэйтынгу дэпазітаў у замежнай валюце — на ўзроўні «Caa1» (было «Caa2»).
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's займаецца прысваеннем крэдытных рэйтынгаў, даследаваннямі і аналізам рызык. Нароўні са Standard & Poor's і Fitch Ratings уваходзіць у «вялікую тройку» міжнародных рэйтынгавых агенцтваў.





