Акрамя таго, спыніць працу генеральнае консульства Вялікабрытаніі ў Санкт-Пецярбургу.
«Улічваючы дыспарытэт у ліку консульскіх устаноў дзвюх краін, адклікаецца згода Расійскай Федэрацыі на адкрыццё і функцыянаванне Генеральнага консульства Вялікабрытаніі ў Санкт-Пецярбургу», — паведамляе МЗС Расіі.
Расійскае МЗС паведаміла таксама пра спыненне дзейнасці ў Расіі Брытанскага Савета.
«У сувязі з неўрэгуляванасцю статусу Брытанскага Савета ў Расійскай Федэрацыі спыняецца яго дзейнасць», — паведамляецца на сайце МЗС Расіі.





