Паліцыя Лондана прыйшла да высновы, што смерць былога бізнэс-партнёра Барыса Беразоўскага, Мікалая Глушкова, была гвалтоўнай, і расследуе яе як забойства.
68-гадовы бізнэсовец быў знойдзены мёртвым 12 сакавіка ў сваёй кватэры на паўднёвым захадзе Лондана.
Смерць Глушкова наступіла ад «здушвання шыі», гаворыцца ў заяве паліцыі Лондана
«На дадзеным этапе нішто не паказвае на якую-небудзь сувязь з замахамі на забойства ў Солсберы, і няма ніякіх доказаў атручвання [Глушкова]», — адзначылі ў паліцыі.
Першым пра смерць Глушкова напісаў у «Фэйсбуку» бізнэсмен Дзям'ян Кудраўцаў, сям'і якога належыць расійская газета «Ведомості». Кудраўцаў працаваў з Беразоўскім і кіраваў выдавецкім домам «Коммерсант», які ў мінулым належаў нябожчыку-алігарху.





