Бярозаўскі РАСК выявіў рэшткі зніклага ў 1999 годзе жыхара Белаазёрска 1967 года нараджэння
У выніку следчых і іншых працэсуальных дзеянняў праваахоўнікі выйшлі на 44-гадовага жыхара Белаазёрска, які меў звесткі пра знікненне мужчыны.
Паводле паказанняў, у 1999 годзе пасля распіцця алкаголю ў яго кватэры знаёмы ўпаў і стукнуўся галавой аб падлогу, у выніку чаго сканаў. Мужчына, спалохаўшыся, не паведамляў аб тым, што здарылася, у праваахоўныя органы, а закапаў цела ў падвале суседняга дома. У мэтах устанаўлення дакладнай прычыны смерці мужчыны прызначаныя судова-медыцынская і медыка-крыміналістычная экспертызы.





