У пятніцу прайшло лёсаванне ¼ фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Сфармаваныя наступныя пары:
«Барселона» — «Рома»
«Севілья» — «Баварыя»
«Ювентус» — «Рэал»
«Ліверпуль» — «Манчэстэр Сіці».
«Ювентус» і «Рэал» гулялі ў фінале мінулай Лігі чэмпіёнаў, іспанскі клуб перамог 4:1.
Чвэрцьфіналы пройдуць 3-4 і 10-11 красавіка, паўфіналы 24-25 красавіка і 1-2 мая. Фінал адбудзецца ў Кіеве 26 мая





