У Ваўкавыску па стане на 15 сакавіка лабараторна пацверджана 24 выпадкі адру, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
У цяперашні час 3 пацыенты знаходзяцца на стацыянарным лячэнні, астатнія выпісаныя з папраўкай. Стан усіх тых, хто захварэў на адзёр ацэньваецца ад лёгкай да сярэдняй ступені цяжкасці. Ускладненняў пасля перанясення адзёру не адзначана.
У сувязі з рэгістрацыяй выпадкаў адру працягваецца правядзенне комплексу санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, у тым ліку медыцынскае назіранне і вакцынацыя супраць адру асоб, у тым ліку дзяцей, бацькі якіх раней адмаўляліся ад імунізацыі, адзначаецца ў паведамленні.





