ТАСС
У расійскіх крамах і супермаркетах да 26 сакавіка пройдзе маштабная праверка малочнай прадукцыі для выяўлення долі фальсіфікату на рынку. Падобная інспекцыя праводзіцца на федэральным узроўні ўпершыню. Пра гэта ў пятніцу паведамляе РБК са спасылкай на крыніцы.
Па даручэнні віцэ-прэм'ера Аркадзя Дварковіча рэвізію правядуць Рассельгаснагляд, Расспажыўнагляд і Расякасць. Праверка не закранае вытворцаў; ўзоры малака, сметанковага масла і тварагу будуць закупляцца ў розніцы, адзначылі суразмоўцы агенцтва.





