Ваге Марцірасян, фота Tut.by

Ваге Марцірасян, фота Tut.by

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас адказаў на пытанне журналістаў пра новага інвестара клуба «Крумкачы» Ваге Марцірасяна.

— Першы намеснік старшыні федэрацыі футбола Сяргей Сафар'ян назваў новага спонсара «Крумкачоў» пустышкай, якой клуб у чарговы раз хоча прыкрыцца …

— Я з ім сустракаўся, але не ставіў мэтай гэтай сустрэчы атрымаць ад яго нейкія пісьмовыя гарантыі таго, што ён будзе фінансаваць клуб. Дзяніс Шунто звярнуўся да мяне з просьбай аб сустрэчы. Я ніколі не адмаўляў ні яму, ні каму-небудзь іншаму. Я прыняў іх, паслухаў і сказаў, што рашэнне будзе прынята ў адпаведнасці з рэгламентам. Я не даваў ні яму, ні патэнцыйнаму інвестару ніякіх абяцанняў.

Паралельна мы сабралі інфармацыю з розных крыніц пра меркаванага інвестара і не знайшлі нейкіх пацверджанняў пра тое, што гэта нейкі буйны бізнэс, які можна было неяк ацаніць, — сказаў Сяргей Румас.

Ён дадаў, што федэрацыя часта ідзе на саступкі камандам, і гэты працэс неабходна ўпарадкаваць. «Федэрацыя пачала рабіць вельмі шмат саступак, выключэнняў, якія ўспрымаюцца клубамі як дадзенасць. Аднак за час, які ўзначальваю федэрацыю футбола, не было выпадку, каб клуб не здаў дакументы на ліцэнзаванне. Больш за тое, мы пайшлі насустрач «Крумкачам» і ўстанавілі іншы тэрмін прадстаўлення дакументаў, але зноў ніякіх папер мы не атрымалі. Кіраўніцтва каманды паставіла ўмову: прыміце заяву на ўдзел, тады будзем вырашаць нашыя пытанні. Аднак $ 400 тысяч даўгоў — гэта вельмі вялікая сума для клуба, які не мае ясных перспектыў, як ён будзе працаваць у 2018 годзе?» — цытуе словы старшыні асацыяцыі БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?