EPA

EPA

Васьміразовы алімпійскі чэмпіён нарвежац Уле-Эйнар Б'ёрндален мяркуе, што байкот этапу Кубка свету па біятлоне ў Цюмені ні да чаго не прывядзе. Словы нарвежца прыводзіць агенцтва DPA.

Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) прыняў рашэнне пакінуць этап Кубка свету па біятлоне ў Цюмені ў календары сезона-2017/18. Зборныя Чэхіі, ЗША, Канады, Украіны і шведскі біятланіст Себасцьян Самуэльсан раней адмовіліся ўдзельнічаць у расійскім этапе Кубка свету.

«Я разумею людзей, якія не паедуць туды, — сказаў Б'ёрндален. — Я не лічу, што байкот прывядзе да вырашэння праблемы. Тры зборныя не паедуць, пяць-шэсць спартсменаў выступілі супраць байкоту, многія захавалі нейтралітэт. Гэта цяжкае рашэнне, і я разумею абодва бакі».

Раней супраць байкоту выступілі вядучыя атлеты, сярод якіх пяціразовы алімпійскі чэмпіён француз Мартэн Фуркад, чэмпіёнка свету фінская біятланістка Кайса Мякярайнен, чатырохразовы прызёр Гульняў, чэмпіён свету аўстрыец Дамінік Ландэртынгер і нарвежцы Эміль Хегле Свендсэн і Ёханэс Бё, піша ТАСС.

МАК дазваляў Б'ёрндалену выступіць за Беларусь на Алімпіядзе-2018, але нарвежац адмовіўся

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0