AP - БЕЛТА

AP - БЕЛТА

Беларуска Святлана Сахоненка заваявала другі залаты медаль на XII зімовых Паралімпійскіх гульняў у Пхёнчхане.

У вырашальным забегу спрынту на 1,5 км класічным ходам сярод слабавідушчых атлетаў разам са сваім партнёрам Раманам Яшчанкам, які вёў яе па дыстанцыі, яна перасекла фінішны створ першай.

Для Святланы Сахоненка гэта ўжо другі залаты медаль на зімовай Паралімпіядзе. Раней яна заняла першае месца ў гонцы на 15 км вольным стылем і стала бронзавым прызёрам у біятлоне на 6 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?