JOSTEIN MAGNUSSEN, VG

JOSTEIN MAGNUSSEN, VG

Васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле Эйнар Б'ёрндален распавёў тэлеканалу TV2 пра тое, што разглядаў магчымасць выступіць за зборную Беларусі на Гульнях у Пхенчхане.

— Так, тэарэтычна была такая магчымасць, гэта цалкам магло атрымацца. Я падзякаваў, але адказаў адмовай, думаю, гэта было правільнае рашэнне.

— Ці складана было адмовіцца?

— Гэта было канчатковае рашэнне. Я доўга разважаў над тым, правільна я паступіў ці не. Я быў матываваны выступаць, набраў добрую форму, так што гэта была складаная дылема.

Я нарвежац, было б складана выйсці на стадыён у беларускай форме. Не думаю, што гэта было б правільна. Таму маё рашэнне было апраўдана», — сказаў Б'ёрндален.

Як паведамілі ў Міжнародным алімпійскім камітэце (МАК), Б'ёрндалену было б дазволена выступіць за Беларусь у Пхенчхане 2018. МАК і Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) мог адмяніць каранцін для нарвежца пры пераходзе ў беларускую каманду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?