belarushockey.com
Капітан моладзевай зборнай Беларусі па хакеі на ЧС-2017/18 Максім Сушко падпісаў кантракт навічка з «Філадэльфіяй», паведамляе broadstreethockey.com
Пагадненне тэрмінам на тры гады ўступіць у сілу з сезона 2018/19.
У цяперашнім сезоне Максім Сушко, якому 2 лютага споўнілася 19 гадоў, набраў 55 пунктаў (30+25) у 57 матчах за «Оўэн Саўнд Аттак» у юніёрскай хакейнай лізе Антарыё.
На чэмпіянаце свету-2017/18 у Бафала ураджэнец Брэста быў капітанам моладзевай зборнай Беларусі, у 6 матчах набраўшы 8 (2+6) балаў і стаўшы найлепшым бамбардзірам каманды.
У 2017 годзе правы форвард быў задрафтаваны «Філадэльфіяй» ў 4-м раўндзе пад агульным 107-м нумарам, піша Tut.by.