Святлана Сахоненка і вядучы Раман Яшчанка (на фота справа) — з біятлоннай бронзай Гульняў у Пхенчхане. Фота: Аляксей Кавалёў, «Спартыўная панарама»

Святлана Сахоненка і вядучы Раман Яшчанка (на фота справа) — з біятлоннай бронзай Гульняў у Пхенчхане. Фота: Аляксей Кавалёў, «Спартыўная панарама»

Святлана Сахоненка выйграла лыжную гонку на 15 км вольным стылем сярод спартсменак у катэгорыі В2 для атлетаў з парушэннямі зроку.

Гэта ўжо другі медаль Сахоненка на цяперашніх Паралімпійскіх гульнях. Раней яна заваявала бронзу ў біятлоне, стаўшы трэцяй у спрынце на 6 км.

Медальная скарбонка беларускай каманды папоўнілася сёння таксама срэбнай узнагародай. Яе здабыў Юрый Голуб у лыжнай гонцы на 20 км у катэгорыі В3 для спартсменаў з парушэннямі зроку.

Гэта яго другое срэбра на гэтых Гульнях. Раней ён выйграў такую ж узнагароду ў біятлоне, стаўшы другім у спрынце на 7,5 км.

Усяго ў актыве беларускіх паралімпійцаў у Пхенчхане ўжо 6 медалёў (1 залаты, 3 сярэбраныя, 2 бронзавыя) і 9-е месца ў медальным заліку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?