Сёння прайшло пасяджэнне апеляцыйнага камітэта АБФФ, на якім разглядалася апеляцыя «Крумкачоў» з нагоды адмовы дапусціць клуб да працэдуры ліцэнзавання для ўдзелу ў вышэйшай лізе.

Камітэт па клубным ліцэнзаванні адхіліў апеляцыю клуба. «Крумкачы» будуць падаваць чарговую апеляцыю ў арбітражны суд.

Раней, 26 лютага «Крумкачоў» не дапусцілі да праходжання ліцэнзавання.

Нагадаем, без праходжання ліцэнзавання «Крумкачы» змогуць заявіцца толькі ў другую лігу. Месца ў вышэйшай лізе можа заняць мінскае «Тарпеда».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?