Валянціна Матусевіч памерла 23 лютага ў Менску ад цяжкай хваробы, паведаміла радыё «Свабода».

Да 2006 года яна ўзначальвала жаночую партыю «Надзея». У 2007 годзе з падачы Мін'юсту партыю ліквідаваў Вярхоўны суд.

Пасьля гэтага Валянціна Матусевіч шмат гадоў займалася грамадзкай дзейнасьцю як намесьнік старшыні аргкамітэту па стварэньні партыі «Надзея», змагалася за аднаўленьне рэгістрацыі партыі.

Разьвітаньне з Валянцінай Матусевіч адбылося сёньня, 25 лютага, цела нябожчыцы было крэміраванае. У разьвітаньні браў удзел сын Валянціны Матусевіч, які цяпер жыве ў Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0