Ад 8 лютага на сайце NN.by запрацавалі новыя правілы каментавання. Гэта быў асэнсаваны крок Рэдакцыі — мы ўпэўненыя, што павышэнне культуры дыскусіі — патрэба часу і важны крок для пашырэння супольнасці.

Адзін з удзельнікаў «Клуба рэдактараў» на БТ выказаў думку, што такое новаўвядзенне ўдарыць па «Нашай Ніве» — маўляў, шмат хто заходзіў на сайты менавіта ў пошуках брыдкіх каментароў.

Аднак гэта абсалютна няправільнае разуменне беларускай аўдыторыі, большая частка якой — выхаваныя людзі, якія ўмеюць думаць і маюць узважанае меркаванне. Бруд у каментарах перашкаджае ім. 

Статыстыка паказвае, што колькасць напісаных на сайце каментароў за мінулыя тыдні вырасла.

За перыяд з 8 да 22 лютага пад артыкуламі на NN.by было прынята (без уліку выдаленых) 17257 каментаў. Для параўнання, з 24 студзеня да 7 лютага намі было прынята 16459 каментаў.

Мы будзем жорстка мадэраваць каментары і надалей. Нагадаем, што мы цяпер не проста выдаляем мацюкі і паскудствы, але рэжам і проста бруд і хейтарства. Як бачыце, гэта не зменшыла плюралізм меркаванняў на сайце і зрабіла нашы абмеркаванні больш прывабнымі для асноўнай масы чытачоў.

Адзначым, што за гэтыя 15 дзён проці папярэдніх вырасла і колькасць наведнікаў сайта (з 293 тысяч да 297 тысяч), і колькасць прагледжаных старонак (з 3,78 млн да 3,99 млн).

Читайте также: «Наша Ніва» мяняе палітыку мадэрацыі каментароў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?