Ноччу 9 лютага два хлопцы з Мінскага раёна вырашылі скрасці акумулятары з фуры «Вольва», што стаяла ля вёскі Дзякшняны, распавёў «Рэгіянальнай газеце» старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч.
19-гадовы малады чалавек і яго 28-гадовы сябар ужо пачалі адкручваць акумулятары, але ў гэты час іх заўважыў мясцовы жыхар.
Мужчына патэлефанаваў у міліцыю. Хлопцы кінулі акумулятары і ўцяклі. Але на месцы здарэння яны пакінулі машыну, на якой прыехалі.
Па аўтамабілі міліцыянеры ўстанавілі гаспадара. Машына належала старэйшаму фігуранту. Хлопцаў затрымалі, аўтамабіль змясцілі на штрафстаянку.





