Расія «пры наяўнасці жадання і пэўных магчымасцей» здольная самастойна пабудаваць авіяносец. Пра гэта ў інтэрв'ю ТАСС расказаў генеральны дырэктар Неўскага праектна-канструктарскага бюро Сяргей Уласаў.

«Маё асабістае меркаванне такое — мы можам нармальна, як той казаў, не спяшаючыся будаваць караблі любога памеру — для авіяцыі, універсальны дэсантны і любы іншы пры наяўнасці жадання і пэўных магчымасцей. Вядома, гэта ўсё нятанна, але гэтыя грошы не за паўгода трацяцца, а выдаткоўваюцца 10-12 гадоў», — мяркуе эксперт.

На сёння Расія мае ўсяго адзін авіяносец — пабудаваны ў 80-я гады «Адмірал Кузняцоў».

Для параўнання, ЗША маюць 22 авіяносцы (яшчэ 2 будуюцца), у Вялікабрытаніі і Францыі па 2 авіяносцы (яшчэ па 2 авіяносцы будуецца ў кожнай краіне). Свае авіяносцы ёсць нават у Японіі (3 дзеючых і 1 будуецца) і Паўднёвай Карэі (1 дзеючы і 1 будуецца). Італія, Іспанія, Кітай і Егіпет маюць па 2 авіяносцы.

Столькі ж, колькі ў Расіі (г.зн. адзін), авіяносцаў ў Бразіліі і Тайландзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0