Так, сярэдняя зарплата ў снежні 2017 года склала 8 777 грыўняў (325 даляраў), а чатыры гады таму — 3 619 грыўняў (каля 450 даляраў). Аднак калі параўнаць гэтыя сумы з ўлікам інфляцыі за гэты час, то атрымліваецца 6-працэнтны рост рэальных працоўных даходаў. У плюс выйшлі амаль усе рэгіёны Украіны, акрамя Луганскай вобласці.

Паводле даследавання Center for Insights in Survey Research, 64% апытаных у снежні 2017 года ўкраінцаў заявілі, што іх фінансавае становішча за апошні год пагоршылася.

За гэты ж час, згодна з Дзяржстатам, назіраўся адзін з найбольш істотных ростаў, на 19,1%, рэальнай зарплаты за ўсю ўкраінскую гісторыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0