Reuters.com
Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па біятлоне вызначыўся са складам каманды на змяшаную эстафету.
Беларусь прадставяць Надзея Скардзіна, Дар'я Домрачава, Сяргей Бачарнікаў і Уладзімір Чапелін. Пра гэта паведамляе «Біятлон Анлайн».
На мінулай Алімпіядзе Дар'я Домрачава ў змяшанай эстафеце не бегла.
Эстафета пройдзе ў аўторак, пачатак у 14:15.
Па каціроўках Букмекерскай канторы Марафон галоўнымі фаварытамі заўтрашняй гонкі з'яўляюцца Нарвегія, Германія і Францыя. Каэфіцыенты на іх перамогу ў гонцы наступныя:
пераможца гонкі — Нарвегія: так 3.00 / не 1.38
пераможца гонкі — Германія: так 3.25 / не 1.333
пераможца гонкі — Францыя: так 4.25 / не 1.22
Шанцы Беларусі на медаль любой вартасці ацэньваюцца каэфіцыентам 10.
У чацвер адбудзецца жаночая эстафета, а ў пятніцу — мужчынская.
Нагадаем, што ў біятлоне беларускія біятланісты ў Пхёнчхане заваявалі адзін медаль: срэбра ў мас-старце на рахунку Домрачавай
Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.





