Здарэнне адбылося на выбарчым участку №27.
Журналіст «Белсата» Андрэй Козел вёў жывую трансляцыю з участка. У выніку яго затрымалі. Затрымлівалі яго чатыры чалавекі.
Як паведамляюць сведкі, пры затрыманні галавой журналіста разбілі шкляныя дзверы, таму ён моцна пацярпеў.
Спачатку яго даставілі ў Цэнтральны РУУС сталіцы. Яму інкрымінуюць напад на міліцыянтаў. Калегі-журналісты сабраліся каля РУУС.
Затым жонцы паведамілі, што яго павезлі ў ЦІП на вуліцы Акрэсціна.
18 лютага ў Беларусі адбыліся мясцовыя выбары. Як і на ўсіх папярэдніх галасаваннях, у камісіі не ўключылі нікога ад апазіцыі, незалежным назіральнікам не давалі сачыць за падлікам галасоў, а людзей масава змушалі да датэрміновага галасавання.





