Цікавы выпадак адбыўся ў Баранавічах, паведамляе ў фэйсбуку ініцыятыва «Права выбару». Старшыня выбаркама ў Баранавічах казаў сябру АГП Мікалаю Чарнавусу, што выкліча міліцыю. «Вы распужалі сваімі здымкамі ўсіх нашых выбаршчыкаў — бачыце, абыходзяць вакол», — заявіла яму сакратар камісіі.
У сваю чаргу здымаць Чарнавус пачаў не проста так, бо заўважыў прыкметы «каруселі» (калі група чалавек галасуе на некалькіх участках).





