Станіслаў Гладчанка ў суперфінале спаборніцтваў па фрыстайле рызыкнуў, заявіўшы трайное сальта з пяццю вінтамі, але ўпаў пасля прызямлення. У выніку — шостае месца (92,61 бала).
Reuters.com
Фінал праходзіў па наступнай схеме. Спачатку з 12 фрыстайлістаў вызначаліся дзевяць, потым шасцёрка. Гладчанка прабіўся ў топ-6.
Золата ў мужчынскай лыжнай акрабатыцы выйграў украінец Аляксандр Абраменка.
Такім чынам, у Беларусі на Алімпіядзе — два медалі. Золата Ганны Гуськовай у жаночым фрыстайле і срэбра Дар'і Домрачавай у мас-старце. Шанцы на ўзнагароды ў астатніх дысцыплінах (найперш эстафетах у біятлоне) невялікія.
Чытайце таксама:
Надзея Беларусі ў фрыстайле: хто такі Гладчанка?
Алімпійскі чэмпіён — 2014 Антон Кушнір не трапіў у фінал па фрыстайле
Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон





