Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч завяршыў выступленне на Алімпіядзе ў Пхёнчхане праз праблемы са здароўем, паведамляе «Еўрарадыё».

Нагадаем, раней Далідовіч сышоў з дыстанцыі на скіятлоне і не ўдзельнічаў у гонцы на 15 км.

Акрамя таго, лыжнік распавядаў, што на моцным марозе ён меў праблемы з бронхамі.

Для 44-гадовага Далідовіча гэта былі сёмыя Алімпійскія гульні. Нацыянальны алімпійскі камітэт не хацеў дапускаць яго да ўдзелу ў Гульнях у Пхёнчхане, спасылаючыся на немалады ўзрост спартсмена. Тады лыжнік абвясціў краўдфандынгавую кампанію на платформе Talaka.by, каб сабраць сродкі для ўдзелу ў Алімпіядзе. Кампанія была паспяховай: спартсмен-ветэран сабраў больш за 30 тысяч беларускіх рублёў.

Найлепшым вынікам Далідовіча было 1-е месца на этапе Кубку свету ў 2001 годзе. На мінулай Алімпіядзе ў Сочы ён заняў 5-е месца ў мас-старце, і гэта быў найлепшы алімпійскі вынік за ўсю яго кар’еру.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0