Генадзь Давыдзька прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання. Адпаведны ўказ кіраўніка дзяржавы № 54 ад 6 лютага апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Нагадаем, што 6 лютага Лукашэнка вызваліў Генадзя Давыдзьку ад пасады старшыні Белтэлерадыёкампаніі.
Чытайце таксама: Князь Вітаўт з Калымы: гісторыя поспеху (ці падзення) Генадзя Давыдзькі
Давыдзька пасля адстаўкі: Ці мне сорамна? Ганаруся, што змагаўся за стабільнасць





