У Польшчы пачаў выходзіць часопіс Nowa Europa Wschodnia, прысьвечаны краінам былога СССР (за выняткам Балтыі). Польшча цікавіцца, што адбываецца за яе ўсходняй мяжой, мусіць, таму, што заходняя нядаўна зьнікла. Нягледзячы на прэтэнзію эўраазіяцкай усеахопнасьці, рэдакцыю ўсё ж больш вабяць найбліжэйшыя суседкі – Беларусь і Ўкраіна, а таму ладная палова часопісу прысьвечаная менавіта ім.

У нумары зь беларускага матар’ялу:

- «Дынастыя Лукашэнкаў». Артыкул Андрэя Ляховіча.

- «Зямля пакутнікаў». Кірыла Пазьняк пра Курапаты.

- Урывак з раману Артура Клінава «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца».

- Развагі вядомага гісторыка і сацыёляга Тымаці Снайдэра аб суплёце беларускай, украінскай і польскай гісторыяў.

- «Касьмічная «Троіца»». Пра апошні альбом беларускага фольк-гурта.

Падалей ад штампа «апошняя дыктатура Эўропы», які так непрыгожа асланіў палякам іншыя галіны беларускага жыцьця. Вядома, нязвыкла бачыць побач рэцэнзіі на творы Клінава і Акуніна, але так вось яно - Nowa Europa Wschodnia.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?