Расійскі самалёт Су-25 быў збіты з пераноснага зенітна-ракетнага комплексу ў сірыйскай правінцыі Ідліб.
Лётчык выжыў пры катапультаванні, але быў забіты баявікамі.
У дакументах, знойдзеных пры ім, пазначана імя Рамана Філіпава.
Праз паўтары гадзіны расійскія сілавікі заявілі, што нанеслі ўдар у адказ па раёне, адкуль быў збіты штурмавік. Сцвярджаецца, што ў выніку забітыя больш за 30 баевікоў.
Раён кантралюецца не ісламістамі, а памяркоўным крылом апазіцыі — Свабоднай сірыйскай арміяй.
Удакладненне
У першаснай версіі артыкула гаварылася, што Філіпаў перайшоў у расійскую армію з украінскай, дзе служыў у Крыме. Блытаніна, імаверна, узнікла з-за таго, што полк, у якім служыў Раман Філіпаў, дыслакуецца ў Крыме. Насамрэч Філіпаў — з Прымор'я, быў адным з найлепшых расійскіх пілотаў.





