У Рагачоўскім раёне праваліўся пад лёд і патануў рыбак.

Мясцовыя жыхары 12 студзеня каля 14.30 пабачылі на возеры ля пасёлка Беліцк ровар. Гаспадара транспартнага сродку побач не было. На месца выехалі вадалазы, міліцыя.

Неўзабаве на паверхні вады быў знойдзены труп мужчыны. Затым супрацоўнікі Рагачоўскага Асвода паднялі з вады цела. Загінулы — 62-гадовы мужчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?