Трагедыя здарылася каля 17 гадзін 12 студзеня ў пасёлку Крынічны Мазырскага раёна — там пад лёд мясцовага вадаёма праваліўся 13-гадовы школьнік.
Ён гуляў разам з сябрам і вырашыў выпрабаваць таўшчыню лёду. Наступіў на яго, зрабіў некалькі крокаў — і праваліўся. Сябра спрабаваў дастаць яго, але не здолеў, піша УУС Гомельскага аблвыканкама.
Ратавальнікі дасталі цела і канстатавалі смерць.





