«Мясцовыя выбары» пройдуць сёлета па звычайным сцэнары: гэта значыць, без незалежных прадстаўнікоў у выбарчых камісіях і без магчымасці ў людзей кантраляваць падлік галасоў. Таму кампанія не выклікае ніякай цікавасці ў грамадства, і большасць акруг будзе безальтэрнатыўнай.

Аднак жыхар Мінска Алесь Лагвінец вырашыў выкарыстаць выбары для асветы. Ягоны перадвыбарчы пікет на вуліцы Лабанка, 94 — гэта, фактычна, фотазона. Кожны ахвотны можа сфатаграфавацца на фоне Пагоні і нацыянальных сцягоў.

На пікеце для гэтага ёсць нават сэлфі-кіёк.

«Гэта фотазона #БНР100», — кажа сам кандыдат.

Нагадаем, што 25 Сакавіка будзе адзначацца 100-годдзе абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?